БЕЛ Ł РУС

Вынікі ПЛР-тэстаў трох беларускіх лыжнікаў аказаліся станоўчымі. А заўтра — гонка

7.02.2022 / 16:58

Nashaniva.com

Вынікі ПЛР-тэстаў трох беларускіх лыжнікаў аказаліся станоўчымі, цяпер вырашаецца пытанне аб іх удзеле ў Алімпіядзе, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт.

«Плюсанулі» Анастасія Кірылава, Ганна Каралёва і Аляксандр Воранаў.

Такім чынам, на спрынтарскую гонку 8 лютага з беларусаў заяўлены толькі Ягор Шпунтаў.

Усяго ў гэтым відзе спорту разыгрываецца 11 камплектаў узнагарод.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула