БЕЛ Ł РУС

Лыжнік Сяргей Далідовіч разам з дачкой з'ехалі з краіны

9.02.2022 / 9:55

Nashaniva.com

Лыжнік Сяргей Далідовіч разам з дачкой з'ехалі ў Польшчу. На радзіме спартоўцы зазналі ціск. 

Архіўнае фота

«Прыемна, калі ўся сям'я разам. Цяпер паглядзім Варшаву грунтоўней. Часу шмат. Дыхаецца лягчэй. Снегу праўда няма-дожджык і вясной пахне. З'ехалі. Але вернемся (веру). Жыве Беларусь!» — напісаў ён у Facebook.

Сяргей Далідовіч быў удзельнікам сямі зімовых Алімпіяд.

Таксама ён з тых спартоўцаў, якія выказаліся за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Яго дачка Дар'я — таксама лыжніца. У студзені яе і Святлану Андрыюк беларускія спартовыя чыноўнікі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў з палітычных прычын.

Сяргей Далідовіч: «За што юную спартсменку пазбаўляюць права займацца спортам у сваёй краіне?»

«Раю ўсім: ганяйце ва ўсю моц!» Гутарка з найлепшым беларускім лыжнікам часоў незалежнасці Сяргеем Далідовічам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула