БЕЛ Ł РУС

Памёр вірусолаг Люк Мантанье, нобелеўскі лаўрэат па медыцыне. Гэта ён адкрыў ВІЧ

10.02.2022 / 21:18

Nashaniva.com

Французскі вучоны-вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне Люк Мантанье памёр ва ўзросце 89 гадоў, паведамляе Liberation.

Фота: YouTube / wocomoDOCS

Мантанье памёр 8 лютага ў амерыканскім шпіталі, размешчаным у парыжскім прыгарадзе Нэі-сюр-Сен. Інфармацыю пра яго смерць пацвердзілі прадстаўнікі мэрыі камуны, а таксама вядомы ў Францыі лекар-інфекцыяніст Дыдзье Рауль.

Люк Монтанье — французскі вірусолаг, адзін з першаадкрывальнікаў, нароўні з амерыканскім навукоўцам Робертам Гало, віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ). Абодва навукоўцы адкрылі ВІЧ незалежна адзін ад аднаго ў 1983 годзе.

Менавіта за адкрыццё ВІЧ у 2008-м Мантанье стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны.

У апошнія гады Мантанье нярэдка казаў пра шкоду вакцынацыі, у тым ліку ад новай каранавірусной інфекцыі, за што яго крытыкавалі ў навуковым асяроддзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула