БЕЛ Ł РУС

У самым цэнтры Мінска гарэлі 23 гаспадарчыя пабудовы

17.02.2022 / 09:08

Nashaniva.com

Пажар здарыўся ў ноч на чацвер каля плошчы Перамогі ў паветках, размешчаных паміж Акадэміяй МУС і 23-й беларускай гімназіяй (праспект Машэрава, 6а).

Ратавальнікі хутка патушылі агонь.

Цікава, што ў гэтым унутраным двары (паміж дамамі №43 па праспекце Незалежнасці, №16 па вуліцы Чырвонай і гімназіяй №23) Акадэмія МУС планавала пабудаваць яшчэ два будынкі: пяціпавярховы навучальны корпус са сталовай і шасціпавярховы інтэрнат для курсантаў.

Але для гэтага было неабходна знесці старыя пабудовы і заняць частку дваровай прасторы бліжэйшых жылых дамоў. У 2021 годзе праект выставілі на грамадскае абмеркаванне, але мясцовыя жыхары выступілі катэгарычна супраць. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула