БЕЛ Ł РУС

Магілёўскага праваабаронцу Уладзіміра Краўчанку збіраюцца судзіць за распаўсюджванне экстрэмізму

17.02.2022 / 11:46

Nashaniva.com

Дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтра Уладзіміра Краўчанку затрымалі на працы 15 лютага. Сёння яго будуць судзіць. Цяпер Краўчанка можа не трапіць на суд па закрыцці МПЦ, паведамляе «Новы час».

Уладзіміра Краўчанку сілавікі забралі з заняткаў у школе, дзе ён працуе. Праваабаронцу завезлі ў аддзяленне міліцыі і склалі пратакол паводле арт. 19.11 КААП РБ — за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Праваабаронцы паведамляюць, што падставай затрымання, хутчэй за ўсё, сталі ілюстрацыі з лагатыпам тэлеканала, прызнанага беларускімі ўладамі экстрэмісцкім. Гэтыя выявы былі знойдзеныя ў ноўтбуку ці смартфоне.

Затым Уладзіміра Краўчанку адпусцілі, але паведамілі яму, што судовы працэс па яго справе адбудзецца 17 лютага ў 14:30 у судзе Ленінскага раёна.

У гэты ж час у судзе Магілёўскай вобласці пачнецца суд з нагоды ліквідацыі грамадскага аб'яднання «Магілёўскі праваабарончы цэнтр», дырэктарам якога Уладзімір Краўчанка з'яўляецца. Такім чынам, у выпадку суда па адміністрацыйным пратаколе за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, Краўчанка можа не патрапіць на суд па ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула