БЕЛ Ł РУС

У Саудаўскай Аравіі дазволілі кіраваць цягнікамі жанчынам. Конкурс — тысяча чалавек на месца

17.02.2022 / 21:25

Nashaniva.com

Чыгуначная кампанія адкрыла 30 вакансій для жанчын і атрымала тысячы заявак. Усё гэта — у каралеўстве, дзе жанчынам дазволілі атрымаць правы кіроўцы толькі ў 2018 годзе.

Цягнік у Меке. Фота: depositphotos.com.

На аб’яву аб наборы 30 жанчын, з якіх плануюць зрабіць кіроўцаў цягнікоў, саудаўскія чыгуначнікі атрымалі 28 тысяч заявак. Гэта падкрэслівае, наколькі высокі попыт на такія вакансіі ў дзяржаве, дзе толькі пачалі даваць жанчынам больш свабоды ў выбары працы, піша Guardian.

Вакансіі для жанчын прадставіла іспанская кампанія Renfe, што працуе ў Саудаўскай Аравіі. Яе прадстаўнікі тлумачаць, што пасля ацэнкі адукаванасці жанчын і іх ведання англійскай мовы атрымалася знізіць колькасць прэтэндэнтак прыкладна ў два разы. Да сярэдзіны сакавіка чыгуначнікі спадзяюцца адабраць канчатковыя 30 кандыдатак.

Гэтыя жанчыны год будуць вучыцца, прычым кампанія будзе выплочваць ім забеспячэнне.

Пасля гэтага жанчыны пачнуць працаваць на высакахуткасных цягніках паміж гарадамі Мека і Медзіна.

Да нядаўняга часу саудаўскія жанчыны маглі выбіраць для сябе адну з нешматлікага спісу прафесію — напрыклад, настаўніцы ці доктаркі. Але за апошнія пяць гадоў колькасць жанчын сярод працоўнага насельніцтва краіны павялічылася да 33%.

Тым не менш, заходнія праваабаронцы адзначаюць парушэнні правоў чалавека ў Саудаўскай Аравіі. Пад пераслед мясцовых уладаў траплялі ў тым ліку дзясяткі актывістаў, што змагаліся за жаночыя правы.

Сталіца Тайланда атрымае іншую назву

Мужчына зрабіў сэлфі з цяжарнай жонкай на краі скалы. А потым скінуў яе ўніз

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула