БЕЛ Ł РУС

«Кідок мангуста». Сённяшнія відэа кіраўнікоў «ДНР» і «ЛНР» аб эвакуацыі насельніцтва ў Расію былі запісаныя два дні таму 

18.02.2022 / 23:35

Nashaniva.com

Кіраўнікі самазваных «ЛНР» і «ДНР» Леанід Пасечнік і Дзяніс Пушылін запісалі свае відэа заявы аб эвакуацыі жыхароў Данбаса ў Расею яшчэ 16 лютага, гэта значыць за два дні да абвастрэння сітуацыі. Пра гэта ў Facebook першай напісала ўкраінская журналістка Ірына Рамалійская, публікуючы ў пацверджанне сваіх слоў скрыны.

«Верхавод луганскіх баевікоў Леанід Пасечнік заклікае жыхароў г. зв. «ЛНР» эвакуіравацца ў Расію. Ягоны відэазварот публікуюць рэсурсы баевікоў. Мы запампавалі. Метададзеныя паказваюць, што створана гэта відэа яшчэ 16 лютага. Не сёння. Не тэрмінова. Загадзя рыхтавалі, — адзначыла журналістка. — Такая ж гісторыя і са зваротам Пушыліна».

Цікавасць выклікае таксама назва папкі на камп'ютары, з якой быў загружаны адзін са зваротаў: «Бросок мангуста». Вельмі нагадвае назву ваеннай аперацыі. 

У запісаным, як вынікае, яшчэ ў сераду звароце Пушыліна гаворыцца, што расійскія ўлады гатовыя прыняць уцекачоў. Аднак адразу пасля яго публікацыі ў пятніцу расійскія чыноўнікі не каментавалі сытуацыю, робячы выгляд, што ім нічога не вядома аб эвакуацыі.

Пазней улады Растоўскай вобласьці паведамілі аб падрыхтоўцы лагераў для ўцекачоў, а прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў кожнаму з іх па 10 тысяч расійскіх рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула