Сайт прэс-службы Лукашэнкі не апублікаваў яго выказванні наконт «старэйшага брата»
На сайце Аляксандра Лукашэнкі не апублікавалі яго адказ на пытанне спецыяльнага карэспандэнта «Коммерсанта» Андрэя Калеснікава аб наступным прэзідэнцкім тэрміне.
Момант пытання. Скрыншот відэа
На прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Пуціным 18 лютага карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў спытаў Аляксандру Лукашэнку, як ён ацэньвае «шанцы беларускага народа страціць яго». Аляксандр Лукашэнка адказаў, што шанцы гэтыя «ўсё больш і больш нікчэмныя».
«Што тычыцца, прабачце, майго прэзідэнцтва, то вось мы цяпер са старэйшым братам параімся і вырашым! Чаго вы перажываеце? Усё будзе нармальна», — дадаў Лукашэнка.
У афіцыйнай стэнаграме на яго сайце гэты адказ не апублікаваны.
Частка стэнаграмы на сайце прэс-службы Лукашэнкі