БЕЛ Ł РУС

Канада настойліва раіць сваім грамадзянам не ездзіць у Беларусь

21.02.2022 / 08:51

Nashaniva.com

Канада раіць сваім грамадзянам адмовіцца ад паездак у Беларусь, калі яны не носяць абавязковы характар. Пра гэта гаворыцца на сайце канадскага МЗС.

Сярод рызык канадскае МЗС называе «адвольнае прымяненне законаў» у краіне і магчымасць узброенага канфлікту з Украінай.

«Магчымасці пасольства Канады ў Польшчы па аказанні консульскіх паслуг у Беларусі вельмі абмежаваныя. Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і ваша прысутнасць не абавязковая, вам варта падумаць аб выездзе», — гаворыцца ў папярэджанні.

Канадскае МЗС таксама раіць сваім грамадзянам пазбягаць любых паездак у раёны ў межах 50 км ад мяжы з Украінай, а менавіта ў Брэсцкую і Гомельскую вобласці.

Раней аналагічныя рэкамендацыі сваім грамадзянам далі ЗША і Вялікабрытанія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула