БЕЛ Ł РУС

З Беларусі эвакуявалі журналіста Юрыя Дзешука

22.02.2022 / 19:42

Nashaniva.com

«Гэта была адна з самых складаных эвакуацый апошніх часоў. Віна Юрася Дзешука была толькі ў тым, што ён прысутнічаў на судзе, які асудзіў Вітольда Ашурка да пакарання. Як аказалася, да пажыццёвага», — напісаў кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак.

Сам Юрый напісаў, што ён на волі і ў бяспецы і выклаў фота з Варшавы.

«Я на волі і ў бяспецы. На жаль, геаграфічна блізка, але маральна вельмі далёка ад роднай Беларусі і любай Бярозаўкі. Гэтая мера вымушаная, але, спадзяюся, не так доўгатэрміновая, як падаецца», — адзначыў журналіст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула