БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Польшчы збірае ў Варшаве саміт «Бухарэсцкай дзявяткі» з-за расійскага крызісу

23.02.2022 / 15:25

Nashaniva.com

У Варшаве адбудзецца саміт прэзідэнтаў фармату «Бухарэсцкай дзявяткі», якія сустрэнуцца ў пятніцу, каб абмеркаваць крызіс вакол Украіны і сітуацыю з бяспекай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Анджэй Дуда. Фота: Getty Images

«Усе прэзідэнты пацвердзілі свой удзел. Прэзідэнт Чэхіі прыме ўдзел у сустрэчы анлайн», — сказаў кіраўнік прэзідэнцкага міжнароднага Палітычнага бюро Якуб Кумах, паведамляе «Украінская праўда».

Кумах паведаміў, што пастанова аб правядзенні саміту была прынятая падчас перамоваў прэзідэнта Анджэя Дуды з яго літоўскім і румынскім калегамі Гітанасам Наўседам і Клаўсам Ёханісам.

Фармат «Бухарэсцкай дзявяткі» быў заснаваны ў 2014 годзе як польска-румынская ініцыятыва, накіраваная на каардынацыю пазіцый і абмен думкамі ў сферы бяспекі паміж дзевяццю краінамі, размешчанымі ў рэгіёнах Балтыйскага і Чорнага мора.

Акрамя Польшчы, у фармат уваходзяць Балгарыя, Чэхія, Эстонія, Венгрыя, Латвія, Літва, Румынія і Славакія.

Прэзідэнты Польшчы і Літвы ў сераду знаходзяцца з візітам у Кіеве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула