БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак у студзені знізіўся амаль на 200 рублёў

24.02.2022 / 18:07

Nashaniva.com

Намінальны сярэдні заробак у Беларусі ў студзені склаў 1 477,8 рубля, паведамляе Белстат. 

Намінальны сярэдні заробак, гэта значыць да вылічэння падаходнага падатку і страхавых узносаў, у студзені знізіўся на 197,5 рубля ў параўнанні са снежнем. Тады ён павялічыўся на 199 рублёў, але гэта было звязана з выплатай прэмій у канцы года.

Атрымліваецца, што ў студзені сярэдняя зарплата была ўсяго на 1,5 рубля вышэйшай за лістападаўскую, якая складала 1 476,3 рубля.

У даляравым эквіваленце намінальная зарплата ў першым месяцы года склала 572 даляры (па сярэднім курсе Нацбанка ў студзені).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула