БЕЛ Ł РУС

Больш за 300 настаўнікаў з 35 рэгіёнаў Расіі выступілі з заявай супраць вайны з Украінай

25.02.2022 / 14:12

Nashaniva.com

«Любая вайна — гэта чалавечыя ахвяры і разбурэнні. Яна непазбежна цягне за сабой масавыя парушэнні правоў чалавека. Вайна — гэта катастрофа.

«Вайна з Украінай, якая пачалася ў ноч з 23 на 24 лютага, — гэта не наша вайна. Уварванне на тэрыторыю Украіны пачалося ад імя расійскіх грамадзян, але супраць нашай волі.

Мы — настаўнікі, і гвалт супярэчыць самой сутнасці нашай прафесіі. У пекле вайны загінуць нашы вучні. Вайна непазбежна прывядзе да абвастрэння сацыяльных праблем нашай краіны. Мы падтрымліваем антываенныя пратэсты і патрабуем неадкладнага спынення агню», — гаворыцца ў звароце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула