БЕЛ Ł РУС

Трэці дзень вайны. Дэпутат Савіных — «у святочным настроі»

26.02.2022 / 16:19

Nashaniva.com

Пакуль украінскі народ аплаквае забітых на вайне людзей, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных выкладвае ў фэйсбук пазітыўныя фота з пазнакай «у святочным настроі».

«Сёння прагаласаваў на рэферэндуме, — піша Андрэй Савіных. — Хочацца падкрэсліць — у школе пануе ўрачыстая і святочная атмасфера. Дзеці выступаюць у фае, чытаюць вершы. Відаць, што для іх гэта важна. Перш за ўсё для іх, не для нас. Нам гэта проста прыемна. Усё выдатна арганізавана. Я думаю, што нам трэба перагледзець практыку галасавання ў адзін дзень, хай будзе некалькі дзён. Гэта зручна для выбаршчыкаў».

У каментарах у Савіных пытаюцца: як вам быць саўдзельнікам вайны?

«Час усё расставіць па сваіх месцах. Старайцеся не спяшацца з ацэнкамі, потым апынецца, што казалі глупства», — быў адказ дэпутата.

Ад пачатку вайны ва Украіне дэпутат не зрабіў аніводнага допісу з нагоды ўварвання Расіі. Не каментаваў ён і заявы ўкраінскага боку.

Трэці дзень вайны ва Украіне АНЛАЙН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула