БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік памежнай службы Украіны — Беларусі: «Будьте вы прокляты, твари!»

26.02.2022 / 16:00

Nashaniva.com

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Дэйнека напісаў свайму калегу з Беларусі афіцыйны ліст, у якім падкрэсліў, што Беларусь вядзе вайну супраць Украіны разам з Расеяй.

Жыхар Марыупаля аднаўляе агароджу пасля наступу расійскіх войскаў. Фота: Сяргей Грыц, AP

Прыводзім яго зварот цалкам:

«Насуперак добрасуседскім стасункам 24-26 лютага пры поўным садзейнічанні Рэспублікі Беларусь здзейснена адкрытая ваенная агрэсія Расійскай Федэрацыі супраць Украіны з выкарыстаннем баявой авіяцыі, балістычных ракет, артылерыі, танкаў, бронетранспарцёраў, наземных войск і іншых сілаў і сродкаў з тэрыторыі Беларусі.

Расійскія падраздзяленні на ўкраінска-беларускім участку мяжы пры садзейнічанні Рэспублікі Беларусь наносяць ракетна-бомбавыя ўдары, знішчаючы грамадзянскія аб'екты Украіны, забіваючы мірнае насельніцтва, пасягаючы на дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны з мэтай устанаўлення акупацыйнага кантролю.

«Рэспубліка Беларусь сумесна з Расійскай Федэрацыяй вядзе вайну супраць Украіны, грэбуючы нормамі міжнароднага права, элементарнымі нормамі чалавечай маралі і каштоўнасці жыцця.

МЫ ПЕРАМОЖАМ!

БУДЗЬЦЕ ПРАКЛЯТЫЯ, ПАЧВАРЫ!

З ПАГАРДАЙ!», — гаворыцца ў лісце Дайнекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула