БЕЛ Ł РУС

Жанчыну, якая ўчора выйшла з унучкай на антываенную акцыю, аштрафавалі на 3040 рублёў

2.03.2022 / 16:05

Nashaniva.com

Жанна Трафімец 1 сакавіка выйшла на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску з адзіночным пікетам супраць нападу Расіі на Украіну.

У руках яна трымала плакат «Остановите войну» і жоўты ды блакітны шарыкі. Сілавікі затрымалі яе разам з унучкай. У Цэнтральным РУУС на жанчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне і выпусцілі да суда з позвай. 

Сёння суддзя Цэнтральнага раёна Таццяна Акавітая аштрафавала жанчыну на 3 040 рублёў (95 базавых велічынь), піша @viasna96.

Акрамя гэтага, разам з Жаннай затрымалі і студэнта пятага курса БНТУ, які проста фатаграфаваў яе. Вядома толькі, што хлопец з Лагойска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула