БЕЛ Ł РУС

За 10 дзён вайны ад абстрэлаў расійскай арміі ва Украіне загінулі 38 дзяцей

6.03.2022 / 14:40

Nashaniva.com

Толькі за апошнія суткі ў выніку абстрэлаў захопнікаў у Марыупалі загінуў паўтарагадовы хлопчык.

Пра гэта паведаміла ўпаўнаважаная па правах чалавека Людміла Дзянісава.

«Па стане на 12 гадзін 6 сакавіка з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну загінула 38 дзяцей і параненае 71 дзіця. Гэтыя даныя не з'яўляюцца канчатковымі, бо ўсталяваць дакладную інфармацыю аб колькасці забітых і параненых жыхароў Марыупаля і Ірпеня на Кіеўшчыне пакуль немагчыма», — расказала яна.

Толькі за апошнія суткі ў выніку абстрэлаў захопнікаў у Марыупалі загінуў паўтарагадовы хлопчык.

У горадзе Буча Кіеўскай вобласці двое цяжка параненых дзяцей памерлі з-за немагчымасці атрымаць медыцынскую дапамогу.

На выездзе з горада Ірпень Кіеўскай вобласці расійскія войскі адкрылі агонь па цывільных грамадзянах падчас іх спробы эвакуявацца з горада. Прынамсі тры чалавекі загінулі, у тым ліку — двое дзяцей, яшчэ адзін чалавек у цяжкім стане з-за ранення.

Хлопчык, які нарадзіўся ў Харкаве 40 дзён таму, памёр ад пнеўманіі, якой захварэў падчас шматдзённага знаходжання ў бамбасховішчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула