БЕЛ Ł РУС

Абясточаную з-за дзеянняў расійскіх войскаў Чарнобыльскую АЭС падключылі да рэзервовых дызельных генератараў

9.03.2022 / 18:26

Nashaniva.com

Яны забяспечаць сілкаванне на працягу 48 гадзін, паведамляе «Украінская праўда»

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба.

«Потым адключыцца сістэма ахалоджвання сховішча адпрацаванага ядзернага паліва, што будзе пагражаць уцечкай радыяцыі. Варварская вайна РФ пагражае ўсёй Еўропе. Пуцін павінен спыніць яе неадкладна!», — напісаў ён.

У сераду ў выніку дзеянняў расійскіх войскаў Чарнобыльская атамная электрастанцыя засталася без электразабеспячэння.

Баявыя дзеянні працягваюцца, што зараз робіць немагчымым рамонтныя работы і аднаўленне энергасілкавання. Горад Славуціч таксама абясточаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула