БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына забылася на мінскім вакзале 8,5 тыс. даляраў

14.08.2009 / 15:25

Nashaniva.com

Але калі даведалася, што трэба будзе ісці ў міліцыю, паказваць там свае пашпартныя дадзеныя, адразу ж заяву… з’ела і збегла.

Невядомая дзяўчына пакінула ў камеры захоўвання на мінскім вакзале пакет з 8,5 тыс. даляраў і не забрала яго своечасова.

Праз пэўны час яна прыйшла на вакзал і напісала заяву, маўляў, забылася грошы.

Але калі даведалася, што трэба будзе ісці ў міліцыю, паказваць там свае пашпартныя дадзеныя,

адразу ж заяву… з’ела і збегла.

Грошы пайшлі ў дзяржаўны бюджэт, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на газету «Советская Белоруссия».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула