БЕЛ Ł РУС

«А пасля вызвалім Беларусь». Адмін канала «Мая краіна Беларусь» далучыўся да батальёна Кастуся Каліноўскага

12.03.2022 / 19:18

Nashaniva.com

Стваральнік папулярнага тэлеграм-канала «Мая краіна Беларусь» Сяргей Бяспалаў з лістапада 2020 года жыве ў Кіеве. Калі ва Украіне пачалася вайна, ён не з’ехаў, а далучыўся да беларускага батальёна Кастуся Каліноўскага.

«Беларусь з мірнай краіны ў адзін момант для ўсяго свету ператварылася ў агрэсара, а ў вачах братэрскага народа мы сталі ворагам, і такую ганьбу можна змыць толькі крывёй, — кажа Сяргей у відэазвароце. — Сотні беларусаў з усяго свету вырашылі даць адпор акупантам, стварыўшы першы беларускі батальён Каліноўскага і тым самым паказаўшы, што ёсць лукашысты і ёсць сапраўдныя беларусы — браты, гатовыя аддаць жыццё за родную нам Украіну.

Я таксама далучыўся да гэтага атрада. Паколькі ў мяне няма баявога вопыту, увесь гэты час я навучаўся вайсковай справе і працягваю гэта рабіць цяпер. Упэўнены, што атрыманыя веды яшчэ спатрэбяцца мне для вызвалення маёй радзімы».

«Многія казалі: гэта не мая вайна. Але мужчыны мусяць быць тут». Гісторыі беларусаў, якія застаюцца ва Украіне

«Мой дом бамбяць кожны дзень». Як жыве Харкаў, які расійскія ракеты спрабавалі ператварыць у попел

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула