ЗША папярэдзілі Кітай аб сур'ёзных наступствах у выпадку аказання ваеннай дапамогі Расіі
Напярэдадні крыніцы вядучых амерыканскіх газет паведамілі, што Расія запытала ў КНР такую дапамогу, аднак дакладна не вядома, аб якой менавіта дапамозе ішла гаворка, як кітайскія ўлады адрэагавалі на просьбу, і ці была такая просьба наогул.
«Мы паведамілі Пекіну, што не будзем стаяць у баку і не дазволім якой-небудзь дзяржаве кампенсаваць страты Расіі ад эканамічных санкцый», — сказаў дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван у эфіры тэлеканала CNN.
Пасольства Кітая ў Вашынгтоне заявіла, што яму нічога не вядома аб просьбе Расіі.
Папярэджанне Салівана прагучала напярэдадні яго сустрэчы ў Рыме з кітайскім дыпламатам і членам Палітбюро Ян Цзячы, на якой будзе абмяркоўвацца вайна ва Украіне.