БЕЛ Ł РУС

Багамы далучыліся да санкцый супраць Расіі і Беларусі

14.03.2022 / 09:13

Nashaniva.com

Улады Багамскіх астравоў забаранілі сваім рэзідэнтам працаваць з кампаніямі і фізічнымі асобамі, якія трапілі пад санкцыі краін Захаду, уведзенымі ў адказ на вайну ва Украіне.

Пра гэта гаворыцца на сайце Цэнтральнага банка астраўной дзяржавы.

Цэнтральны банк і фінансавыя ўлады Багамскіх астравоў выдалі дырэктывы, якія забараняюць рэзідэнтам удзельнічаць у здзелках з фізічнымі асобамі, арганізацыямі або бізнэсам з Расіі ці Беларусі, якія знаходзяцца пад санкцыямі, уведзенымі ў адказ на вайну ва Украіне.

Абмежаванні датычацца ўсіх, хто трапіў пад санкцыі ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і ЕС і «іншых юрысдыкцый».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула