БЕЛ Ł РУС

Вядомы расійскі рэжысёр Цімур Бекмамбетаў асудзіў уварванне ва Украіну

14.03.2022 / 12:04

Nashaniva.com

Ён назваў тое, што адбылося, «грандыёзным бедствам».

Пра гэта кінарэжысёр, які знаходзіцца ў Ізраілі, заявіў у інтэрв'ю часопісу Deadline.

«Свет, у якім мы прывыклі жыць, разваліўся ў адзін момант, жахліва гэта бачыць», — сказаў Бекмамбетаў.

Ён таксама распавёў, што працуе над дакументальным праектам DWW1 аб лічбавым боку вайны, і заявіў, што лічыць абгрунтаванай адмову еўрапейскіх кінафестываляў ад паказу расійскіх фільмаў з-за ўварвання ва Украіну.

«Магчыма, цяпер увогуле не час для фестываляў. Калі ва Украіне льецца кроў, еўрапейскія фестывальныя крывава-чырвоныя дарожкі набываюць злавесны сэнс», — заявіў Бекмамбетаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула