Данілаў перасцярог беларускіх салдат: Хто перасячэ мяжу з Украінай, будзе знішчаны
Сакратар украінскай Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў заявіў, што ўкраінскія абаронцы будуць знішчаць усіх салдат арміі Беларусі, якія перасякуць мяжу з Украінай.
Данілаў падкрэслівае:
«Беларускаму народу гэта дакладна не трэба. Гэта трэба толькі Пуціну.
Прэзідэнт Расіі прымушае Аляксандра Лукашэнку прыняць рашэнне аб уварванні беларускай арміі, але той разумее, што гэта будзе крахам для Беларусі».