БЕЛ Ł РУС

Бербак: ЕС павялічыць фінансаванне паставак зброі для Украіны да 1 мільярда еўра

21.03.2022 / 15:17

Nashaniva.com

На Радзе ЕС у Бруселі прымуць палітычнае рашэнне аб павелічэнні еўрапейскіх паставак зброі для Украіны да 1 млрд еўра, заявіла кіраўнік МЗС Германіі Аналена Бербак.

Федэральны ўрад Нямеччыны падтрымлівае прадастаўленне Украіне дадатковай зброі і еўрапейскага фінансавання гэтых паставак на фоне ўварвання з боку Расіі. Пра гэта заявіла міністр замежных спраў ФРГ Аналена Бербак перад пачаткам пасяджэння Рады ЕС у Бруселі, паведамляе DW.

«Украіна мае патрэбу ў дадатковых узбраеннях, і мы, з боку Нямеччыны, падтрымліваем гэта», — адзначыла Бербак.

Яна пацвердзіла, што на сустрэчы ў Бруселі прымуць палітычнае рашэнне павысіць фінансаванне паставак зброі і харчоў Украіне з боку Еўрасаюза ў два разы, да 1 млрд еўра. З-за неабходнасці згоды германскага Бундэстага, канчатковае рашэнне прымуць пазней.

Па словах Бербак, урад Нямеччыны паклапоціцца пра тое, каб нямецкія кампаніі хутка выканалі адпаведныя заказы. У той жа час міністр адмовілася казаць пра якія-небудзь дэталі прадастаўлення зброі Украіне, каб забяспечыць бяспеку гэтых паставак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула