БЕЛ Ł РУС

Аляксея Навальнага асудзілі на яшчэ дзевяць гадоў строгага рэжыму

22.03.2022 / 15:36

Nashaniva.com

Аляксея Навальнага прысудзілі да дзевяці гадоў строгага рэжыму па справе аб махлярстве і непавазе да суда. Суд прайшоў у калоніі, дзе адбывае тэрмін палітык.

Суд прайшоў у калоніі ў Пакрове ва Уладзімірскай вобласці, дзе Навальны адбывае тэрмін па справе «Іў Рашэ».

Навальнага цяпер прызналі вінаватым у махлярстве і абразе суддзі. Следства лічыла, што палітык фіктыўна вылучыўся ў прэзідэнты ў 2018 годзе, сабраў данаты і патраціў іх на асабістыя патрэбы. 

Таксама разглядаўся эпізод праявы непавагі да суддзі падчас разгляду справы аб паклёпе на ветэрана Ігната Арцёменку.

Таксама Навальнага аштрафавалі на 1,2 млн расійскіх рублёў.

Аляксей Навальны знаходзіцца за кратамі з 17 студзеня 2021 года. Ён быў затрыманы пасля вяртання ў Расію з Нямеччыны. Праз нейкі час яму замянілі ўмоўны тэрмін па справе «Іў Рашэ» на рэальны (2 гады і 8 месяцаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула