БЕЛ Ł РУС

Расійскія войскі знішчылі музей Куінджы ў Марыупалі

23.03.2022 / 18:34

Nashaniva.com

Марыупальская гарадская рада паведаміла, што падчас чарговага абстрэлу горада расійскімі войскамі быў знішчаны будынак Марыупальскага мастацкага музея імя Архіпа Куінджы, у якім захоўваліся арыгіналы карцін сусветна вядомых мастакоў.

Будынак Марыупальскага мастацкага музея да разбурэння.

Праўда, па словах старшыні Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны Канстанціна Чарняўскага, арыгіналаў работ самога Архіпа Куінджы на момант абстрэлу ў музеі не было — там заставаліся толькі копіі аўтарства мастакоў Андрэя Яланскага і Аляксандра Альхова.

У той жа час у музеі захоўваліся арыгіналы работ іншых расійскіх і ўкраінскіх мастакоў — Івана Айвазоўскага, Мікалая Глушчанкі, Таццяны Яблонскай, Міхайлы Дзярэгуса і іншых. Іх лёс пакуль што невядомы.

Фонд музея налічваў прыкладна 2 тысячы экспанатаў, улічваючы творы жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графікі і скульптуры.

Архіп Куінджы, іменем якога названы музей, паходзіў з прыазоўскіх грэкаў. Ён нарадзіўся ў Марыупалі і з ім звязаныя многія старонкі ягонай біяграфіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула