БЕЛ Ł РУС

Ад 7 да 15 сутак прысудзілі затрыманым на Дзень Волі 

27.03.2022 / 11:2

Nashaniva.com

25 сакавіка ў цэнтры Мінска затрымалі 12 чалавек, якія сядзелі на лаўцы ў парку. Да іх пад’ехалі сілавікі на двух бусах і адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Учора над імі прайшлі суды. Вядома, што двум мужчынам прызначылі па 15 сутак арышту.

 Пра тое, што на выходных будуць працаваць дзяжурныя суддзі, не паведамлялася. Таму ўсе суды прайшлі ў закрытым рэжыме. Пра судовыя вынікі сваякі даведаліся ад супрацоўнікаў Акрэсціна, піша «Вясна».

Таксама вядома, што суд Заводскага раёна 26 сакавіка асудзіў мінчука да 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула