БЕЛ Ł РУС

Украіна сцвярджае, што мае сваіх агентаў у Крамлі

28.03.2022 / 19:39

Nashaniva.com

Кіраўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыла Буданаў расказаў, што Украіна мае сваю агентуру ў Расіі, уключаючы крыніцы ў Крамлі, і атрымлівае вялікую колькасць інфармацыі пра намеры Масквы.

Кірыла Буданаў.

«Наяўнасць агентаў у кіраўніцтве Расіі, у тым ліку ў адміністрацыі Пуціна, надзвычай карысная для Украіны.

Агентурная разведка была ўзмоцненая магчымасцямі кіберразведкі Украіны, якія даюць глыбокае разуменне вайсковых планаў Расіі».

Па словах украінскага разведчыка, украінцам удалося пракрасціся ў многія сектары расійскага ваеннага, палітычнага і фінансавага кіраўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула