БЕЛ Ł РУС

Украінскія спецслужбы за месяц ліквідавалі пяць «ботафермаў» на 100 тысяч фэйкавых акаўнтаў

28.03.2022 / 21:54

Nashaniva.com

СБУ з пачатку вайны ліквідавала пяць «ботафермаў» магутнасцю каля 100 тысяч фэйкавых акаўнтаў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Службы бяспекі Украіны Арцём Дехтяренко.

Паведамляецца, што «ботафермы» дзейнічалі на тэрыторыі Харкава, Цярнопаля, Чаркасаў, Палтавы і Закарпацця. Падчас ператрусаў, праведзеных СБУ, было канфіскавана каля 100 камплектаў GSM-шлюзаў, амаль 10 тысяч сім-картаў розных мабільных аператараў, ноўтбукі і камп'ютары.

Фэйкавыя акаўнты ствараліся ў розных сацыяльных сетках, у тым ліку і заблакаваных на тэрыторыі Украіны. З іх дапамогай распаўсюджвалася недакладная інфармацыя і публікаваліся каментары, якія апраўдваюць ўварванне Расіі ва Украіну.

СБУ завяло ў сувязі з гэтым крымінальную справу па артыкуле 110 Крымінальнага кодэкса Украіны («Замах на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула