БЕЛ Ł РУС

Мінскага інжынера-электроніка за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі на 2,5 года «хіміі»

29.03.2022 / 17:38

Nashaniva.com

Учора ў судзе Маскоўскага раёна Мінска да двух з паловай гадоў «хіміі» асудзілі палітзняволенага Аляксандра Шамецьку. Суддзя Сяргей Кацар прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў акцыях пратэсту па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Аляксандр Шамецька — інжынер-электронік. Ён быў затрыманы 16 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), за ўдзел у акцыях пратэсту. 

Да суда пад вартай у СІЗА-1 Аляксандр утрымліваўся тры месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула