БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд Расіі адмовіўся пераглядаць тэрмін Аляксею Навальнаму па справе «Іў Рашэ» 

30.03.2022 / 12:55

Nashaniva.com

Вярхоўны суд РФ адмовіў у разглядзе касацыйнай скаргі Аляксея Навальнага на рашэнне аб замене ўмоўнага тэрміну на рэальны па справе «Іў Рашэ». 

Фота: Спутнік

Такое ж рашэнне Вярхоўны суд прыняў па скарзе на рашэнне аб змяшчэнні апазіцыянера ў СІЗА пасля яго вяртання з Нямеччыны ў студзені 2021 года.

Аляксей Навальны быў затрыманы пасля вяртання ў Расію з Нямеччыны 17 студзеня 2021 года. Яму замянілі ўмоўны тэрмін па справе «Іў Рашэ» на рэальны (2 гады і 8 месяцаў). 

22 сакавіка 2022 года Навальны быў дадаткова асуджаны на дзевяць гадоў па справе аб махлярстве і абразе суддзі. Следства палічыла, што палітык фіктыўна вылучыўся ў прэзідэнты ў 2018 годзе, сабраў данаты, але патраціў іх на асабістыя патрэбы. 

Эпізод праявы непавагі да суддзі тычыўся разгляду справы аб паклёпе на ветэрана Ігната Арцёменку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула