БЕЛ Ł РУС

Частка расійскай авіяцыі перамясцілася з Беларусі на аэрадром Бранскай вобласці

7.04.2022 / 07:58

Nashaniva.com

Цяпер у Сешчы базуюцца вайсковыя верталёты, зьнішчальнікі, самалёты Ан-124 і Іл-76.

Пра гэта сьведчыць спадарожнікавы здымак за 6 красавіка, даступны праекту ўкраінскай службы Радыё Свабода «Схемы».

У аэрапорце можна ўбачыць, у прыватнасьці, 19 знішчальнікаў, не менш за 20 верталётаў.

А таксама вайскова-транспартныя самалёты Ан-124 і Іл-76, якія там пастаянна базуюцца.

Раней тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» паведамляў, што ад 3 красавіка з аэрапорту Мачулішчы пад Мінскам у бок Сешчы вылецелі некаторыя расейскія верталёты Мі-8, Мі-26 і Ка-52.

Гэтыя верталёты сапраўды можна было ўбачыць на спадарожнікавым здымку аэрапорту Мачулішчы 28 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула