БЕЛ Ł РУС

Каля 60 вайскоўцаў са Пскова адмовіліся ваяваць ва Украіне

7.04.2022 / 10:57

Nashaniva.com

Спачатку яны былі выведзеныя на тэрыторыю Беларусі, а потым вярнуліся ў месца дыслакацыі ў Пскове. 

Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша газета «Пскоўская губернія» (сайт выдання заблакаваны ў Расіі). Па звестках выдання, у першыя дні вайны яны былі выведзеныя на тэрыторыю Беларусі, а потым вярнуліся ў месца дыслакацыі ў Пскоў.

Цяпер, як сцвярджаецца, большую частку з іх звальняюць, некаторым пагражаюць і крымінальнымі справамі. На месцы працуе камісія мінабароны РФ.

Гэта не першы такі выпадак. На вайну адмаўляліся ехаць супрацоўнікі Расгвардыі Краснадарскага краю, АМАП з Хакасіі, кантрактнікі з Калінінграда і Паўднёвай Асеціі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула