БЕЛ Ł РУС

Выйшлі на волю двое палітзняволеных. Яны цалкам адбылі свае тэрміны

7.04.2022 / 22:25

Nashaniva.com

Палітзняволеныя Павел Федукевіч і Сяргей Шабуня цалкам адбылі тэрмін пакарання і выйшлі з калоніі на волю, паведамляюць праваабаронцы. За кратамі іх трымалі амаль 15 месяцаў.

Павел Федукевіч (злева) і Сяргей Шабуня

Мужчынаў прызналі вінаватымі паводле арт. 309 Крымінальнага кодэкса ў «наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць шляхоў зносінаў».

11 лістапада 2020 года Павел і Сяргей вырашылі паспрабаваць схему замыкання рэек на чыгунцы. Каля 21:00 яны ўзялі тросік і паехалі ў Вязынку на машыне Шабуні. Там яны прывязалі дрот да рэек і пачалі сыходзіць, але былі затрыманыя на месцы супрацоўнікамі міліцыі.

У маі 2021 года абодвух мужчынаў пакаралі 1 годам і 9 месяцамі пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула