БЕЛ Ł РУС

Прафіцыт бюджэту Беларусі склаў 337 мільярдаў рублёў

21.08.2009 / 13:34

ЯМ, паводле БелТА

На агульнадзяржаўную дзейнасць было патрачана 1,5 мільярда даляраў

Даходы за студзень-чэрвень 2009 года склалі 20,8 трлн. рублеў. Больш за ўсё з гэтых грошаў было атрымана ад падатку на дададзеную вартасць (3,8 трлн) і ад знешнеэканамічнай дзейнасці (3,1 трлн).

У гэты ж час

расходы дацягнулі толькі да 20,5 трлн. рублёў — на 337 млрд менш за даходы.

На фінансаванне сацыяльнай сферы было накіравана 9,4 трлн рублёў, нацыянальную эканоміку і жыллёва-камунальную гаспадарку — 5,2 трлн рублёў.

А вось расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 4,3 трлн рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула