БЕЛ Ł РУС

Украінскія ўлады: У Марыупалі загінулі каля 22 тысяч чалавек

12.04.2022 / 20:13

Nashaniva.com

У акружаным Марыупалі ў выніку дзеяння расійскіх войскаў загінулі да 22 тысяч чалавек. Пра гэта заявіў кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка ў каментары CNN.

Фота: Reuters

«Цяпер мы гаворым аб ад 20 да 22 тысячах загінулых у Марыупалі», — сказаў Кірыленка.

Кіраўнік адміністрацыі адзначыў, што сітуацыя ў горадзе цяжкая і дадаў, што падлік ахвяр ускладняецца бесперапыннымі баявымі дзеяннямі.

Ён таксама пракаментаваў хімічную атаку расіян у Марыупалі.

«Мы ведаем, што мінулай ноччу каля паўночы беспілотнік скінуў нейкае пакуль невядомае выбуховае прыстасаванне на людзей, якія знаходзіліся ў раёне Марыупальскага металургічнага камбіната, трое людзей адчулі сябе дрэнна», — сказаў Кірыленка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула