БЕЛ Ł РУС

Швецыя падасць заяўку на ўступленне ў НАТА да лета. Магчыма, адначасова з Фінляндыяй

13.04.2022 / 13:28

Nashaniva.com

Шведская газета Svenska Dagbladet паведамляе, што краіна плануе далучыцца да НАТА не пазней за чэрвень.

Магдалена Андэрсан. Фота AP

«Мэта прэм'ер-міністра Магдалены Андэрсан — уступленне Швецыі ў НАТА ў чэрвені гэтага года», — паведамляюць крыніцы SvD.

Statsminister Magdalena Anderssons mål är att Sverige går med i Nato i juni i år – partiledningen har bestämt sig, uppger S-källor för SvD.https://t.co/VCsEP0COzB

— Svenska Dagbladet (@SvD) April 13, 2022

Паводле інфармацыі газеты, рашэнне ўступіць у НАТА прынятае. 

Раней пра жаданне уступлення ў НАТА таксама заявіла Фінляндыя. Прэм'ер-міністр Сана Марын заявіла, што парламент краіны абмяркуе членства ў НАТА ўжо на наступным тыдні.

Сёння прэм'ер-міністры Швецыі і Фінляндыі сустракаюцца.

Раней крыніцы ў НАТА заяўлялі, што рашэнне аб прыёме дзвюх скандынаўскіх краін можа быць прынятае цягам некалькіх тыдняў пасля падачы імі заяўкі.

Далучэнне Фінляндыі і Швецыі да абароннага альянсу — адна са значных стратэгічных параз Расіі.

Масква пры падтрымцы Лукашэнкі разлічвала, што ёй удасцца захапіць Украіну «за тры-чатыры дні». У рэальнасці, расійскія войскі выявіліся слабейшымі, чым іх малявала прапаганда, а супраціўленне ўкраінцаў агрэсіі стала ўсенародным, што сарвала бліцкрыг.

5-мільённая Фінляндыя і 9-мільённая Швецыя маюць моцныя, добра ўзброеныя і самадастатковыя арміі, якія істотна ўзмоцняць паўночны фланг НАТА, што зробіць напад Расіі і рэжыму Лукашэнкі на Балтыю і Польшчу яшчэ менш імаверным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула