БЕЛ Ł РУС

29-гадовай мінчанцы далі тры гады «хіміі» за ўдзел у адным з маршаў

14.04.2022 / 14:25

Nashaniva.com

Суд Заводскага раёна Мінска асудзіў да трох гадоў «хіміі» 29-гадовую Лідзію Новік. Дзяўчыну абвінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у самай вялікай акцыі пратэсту ў гісторыі Беларусі — Маршы за свабоду 16 жніўня 2020 года, паведамляюць праваабаронцы.

Лідзію Новік затрымалі 3 студзеня гэтага года. Супраць яе завялі справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Лідзію ідэнтыфікавалі па фота з «Маршу за свабоду» ад 16 жніўня 2020 года.

Пасля затрымання з дзяўчынай запісалі «пакаяннае відэа», якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. На відэа Лідзія кажа, што выйшла на мітынг «проста паглядзець». Яе змясцілі пад варту ў СІЗА, дзе да суда ўтрымлівалі тры месяцы.

У выніку суддзя Заводскага раёна Мінска Алег Каляда асудзіў палітзняволеную да трох гадоў «хіміі». Яе вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула