БЕЛ Ł РУС

Палітзняволены берасцеец Давід Збаранскі ажаніўся ў калоніі

16.04.2022 / 09:56

Nashaniva.com

18-гадовы палітвязень Давід Збаранскі 13 красавіка пабраўся шлюбам са сваёй дзяўчынай Алінай, паведамляе «Вясна». Прапанову Давід зрабіў яшчэ падчас іх спаткання ў СІЗА.

Давіда затрымалі 30 лістапада 2020 года. Яго асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел у масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

На момант затрымання хлопцу было 17 гадоў. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула