Нацбанк не будзе больш прадаваць і купляць мерныя зліткі з каштоўных металаў
Нацбанк з 1 ліпеня спыніць прадаваць і купляць мерныя зліткі з каштоўных металаў. Гэта тычыцца як фізічных асоб, так і ІП і кампаній.
«Рашэнне прынятае ў рамках аптымізацыі дзейнасці Нацыянальнага банка. Куплю-продаж мерных зліткаў з каштоўных металаў па-ранейшаму можна будзе праводзіць у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, якія ажыццяўляюць названыя аперацыі», — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.