БЕЛ Ł РУС

У Беларусі правядуць эксперымент з платнай медыцынай у выхадныя і святы

29.04.2022 / 08:58

Nashaniva.com

Каля 20 медыцынскіх устаноў краіны будуць аказваць планавую дапамогу ў выхадныя і святы толькі за грошы.

Урад абвясціў пра эксперымент па аказанні платных медыцынскіх паслуг у некаторых дзяржустановах аховы здароўя ў выхадныя і святы «звыш устаноўленага дзяржавай гарантаванага аб'ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі». 

У выхадныя і святы шэраг медустаноў будзе аказваць платныя паслугі, якія адносяцца «да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі» (за выключэннем медыцынскіх паслуг дзецям, а таксама трансплантацыі органаў і тканак).

Што значыць, «звыш устаноўленага дзяржавай гарантаванага аб'ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі», дакладна не вядома.

Зацверджаны пералік устаноў, якія будуць удзельнічаць у правядзенні эксперыменту. У прыватнасці, у яго ўключаныя:

Эксперымент пройдзе з 1 мая 2022 года па 1 мая 2023 года. Потым Міністэрства аховы здароўя прааналізуе вынікі і прадставіць у Саўмін свае прапановы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула