БЕЛ Ł РУС

Спачуванні з нагоды смерці Шушкевіча выказаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен

5.05.2022 / 10:38

Nashaniva.com

Кіраўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства напісаў у Twitter, што ў Вашынгтоне «з жалем» успрынялі гэтую вестку з Мінска.

Станіслаў Шушкевіч сустракае ў Мінску Біла Клінтана. Студзень 1994 года

Шушкевіч, на думку Блінкена, «прывёў Беларусь да незалежнасці». 

«Нашы думкі з яго блізкімі і народам Беларусі, які працягвае барацьбу за дэмакратычную, квітнеючую і мірную краіну», — падкрэсліў дзяржсакратар ЗША.

We are saddened to note the passing of Stanislau Shushkevich, who led Belarus to independence. Our thoughts are with his loved ones and the people of Belarus, who carry on the struggle for a democratic, prosperous, and peaceful #FreeBelarus. https://t.co/1XPx1SdASK

— Secretary Antony Blinken (@SecBlinken) May 4, 2022

Станіслаў Шушкевіч быў першым кіраўніком незалежнай Беларусі і ў студзені 1994 года ў такой якасці прымаў у Мінску прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Пасля таго кіраўнікі ЗША ні разу Беларусь не наведвалі.

Шушкевіч памёр у ноч з 3 на 4 мая на 88-м годзе жыцця, перад гэтым ён цяжка хварэў на кавід.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула