БЕЛ Ł РУС

Попыт на арэнду кватэр у Мінску за адзін месяц упаў на траціну

16.05.2022 / 17:20

Nashaniva.com

У красавіку значна меншая колькасць карыстальнікаў цікавілася арэндай кватэры ў Мінску. Колькасць інтэрнэт-запытаў «зняць кватэру ў Мінску» па даных Google Trends за месяц знізілася амаль на траціну. 

Да гэтага, у сакавіку, рэгістраваўся ўсплёск цікавасці да здымнага жылля. Ён быў справакаваны ростам курсу даляра і выхадам на рынак вялікай колькасці свабодных кватэр на фоне ад'езду людзей з краіны, мяркуюць аналітыкі realt.by.

Адначасова прапанова на рынку арэнды кватэр у сталіцы працягнула расці. У параўнанні з сакавіком, свабодных кватэр за ўвесь красавік стала больш на 9%.

На фоне росту прапановы і падзення попыту цэны працягнулі зніжацца. Бягучы ўзровень цэн на арэнду кватэр у Мінску на 3-4% ніжэйшы, чым у сярэдзіне вясны мінулага года.

На канец месяца сярэднія стаўкі арэнды кватэр у Мінску выглядалі наступным чынам:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула