БЕЛ Ł РУС

Рыхтуецца спіс новых заказнікаў і помнікаў прыроды. Ведаеце вартае — падавайце

17.05.2022 / 16:23

Nashaniva.com

Навукоўцы шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўваныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Іўеўскім, Лідскім, Мастоўскім, Ашмянскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці.

Патэнцыйныя ААПТ рэгіянальнага і рэспубліканскага значэння шукаюць таксама ў Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Каб тэрыторыя магла атрымаць статус заказніка мясцовага значэння, яна павінна адпавядаць як мінімум двум агульным і двум спецыяльным крытэрыям (гл. арт. 16, пп. 2 і 6, 7 Закона аб ААПТ).

Патрэбная вашая дапамога. 

Калі вы ведаеце патэнцыйныя заказнікі або помнікі прыроды? Да канца мая паведамі пра іх на адрас aapt.belarus@gmail.com.

Апішыце прыкладныя межы патэнцыйнай ААПТ, наяўнасць на ёй «чырванакніжных відаў», рэдкіх і ўнікальных біятопаў і ландшафтаў, унікальнасць аб’екта.

Пасля будуць вылучацца сродкі на вывучэнне і падрыхтоўку матэрыялаў для абвяшчэння новых ААПТ.

Якія тэрыторыі могуць стаць заказнікам і якія аб’екты могуць быць аб’яўлены помнікам прыроды 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула