БЕЛ Ł РУС

В’етнамскага журналіста звольнілі за крытыку СССР

28.08.2009 / 16:0

ВЖ

Рэпарцёра в’етнамскай газеты Saigon Marketing звольнілі з працы з прычыны запісу ў персанальным блогу, паведамляе Lenta.ru.

Кіраўніцтва газеты звязала скасаванне кантракта з журналістам Хуэй Дукам з допісамі ў папулярным блогу Osin, які Дук вёў у вольны ад працы час. У адным з запісаў журналіст раскрытыкаваў былое кіраўніцтва В’етнама за супрацоўніцтва з СССР, а таксама назваў Берлінскую сцяну «сцяной сораму». У іншых допісах блогер вінаваціў кіраўніцтва В’етнама ў карупцыі, крытыкаваў яго сувязі з Кітаем, а таксама стан СМІ ў сучасным Кітаі.

Паводле звестак камітэта абароны журналістаў за 2008 год, В’етнам уваходзіць ў дзесятку самых небяспечных для блогераў краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула