БЕЛ Ł РУС

У Жабінкаўскім раёне загарэлася машына хуткай дапамогі

17.05.2022 / 22:42

Nashaniva.com

Раніцай 17 мая на трасе М1 каля аграгарадка Ракітніца Жабінкаўскага раёна загарэўся аўтамабіль хуткай дапамогі. «Хуткая» ехала з Брэста і везла ў рэаніматары немаўля ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця» ў Мінску, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: Міністэрства надзвычайных сітуацый

Да моманту прыбыцця пажарнікаў брыгада медыкаў і дзіця знаходзіліся на вуліцы. Узгаранне патушылі вогнетушыльнікамі кіроўцы, якія праязджалі міма, яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў.

Ніхто не пацярпеў. А немаўля перанеслі ў рэанімабіль, які прыехаў з Брэста і працягнуў шлях на Мінск. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула