БЕЛ Ł РУС

Ноччу на станцыі метро «Кунцаўшчына» пройдуць пажарныя вучэнні

17.05.2022 / 23:14

Nashaniva.com

Ноччу з 17 на 18 мая да станцыі метро «Кунцаўшчына» з'едуцца пажарныя машыны і іншая аварыйна-ратавальная тэхніка. Гэта планавыя вучэнні МНС і Мінскага метрапалітэна, паведамляе прэс-служба метро. Усё гэта будзе адбывацца з 1:00 да 4:30.

Станцыя метро «Кунцаўшчына». Фота: Вікіпедыя

«Просім грамадзян паставіцца з разуменнем да правядзення гэтага мерапрыемства», — пішуць супрацоўнікі метрапалітэна.

Правядзенне вучэнняў не паўплывае на працу метро, 18 мая яно будзе працаваць як звычайна. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула