БЕЛ Ł РУС

«Прызнаю дзеянні, але не прызнаю артыкулаў». На працэсе па «справе Аўтуховіча» зачыталі абвінавачванне Паўлу Саву

19.05.2022 / 17:33

Nashaniva.com

Яму інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі) і ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў).

Згодна з матэрыяламі следства, разам з Аўтуховічам яны планавалі здзяйсненне тэрарыстычных актаў; здрадзілі дзяржаве, аказваючы дапамогу Украіне ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі; разам з кіраўніком групы — Аўтуховічам — набывалі ва Украіне агнястрэльную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, выбуховыя прылады, піратэхнічныя вырабы, ваенную амуніцыю і іншыя прадметы, якія маглі быць выкарыстаныя ў тэрарыстычнай дзейнасці; незаконна іх дастаўлялі ў Беларусь; рабілі сховы гэтага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі.

Сава пракаментаваў абвінавачванне на судзе: «Прызнаю дзеянні, але не прызнаю артыкулы».

Чытайце таксама:

«Рыхтаваліся захапіць расійскіх вайскоўцаў»: што адбывалася на працэсе Аўтуховіча ў другі дзень

Дзяржаўныя СМІ: «Аўтуховіча могуць расстраляць». Ці праўда гэта?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула