БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Любянчук затрыманы па крымінальнай справе. Цяпер журналістаў за кратамі 27

26.05.2022 / 18:49

Nashaniva.com

Стала вядома, што затрыманы сёння журналіст Алесь Любянчук праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Мінску, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У чым канкрэтна падазраюць ці вінавацяць журналіста, стане вядома цягам 10 дзён.

Такім чынам, за кратамі цяпер знаходзяцца 27 прадстаўнікоў беларускіх медыя.

Чытайце таксама

Затрыманы журналіст Аляксандр Любянчук

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула